2012-05-23 15:31:08

Ватыканскі шпіталь здзейсніў першую ў свеце перасадку штучнага сэрца 16-месячнаму дзіцяці


RealAudioMP3 У каталіцкім дзіцячым шпіталі “Дзіцятка Езус” у Рыме была праведзена першая ў свеце аперацыя па перасадцы штучнага сэрца 16-месячнаму дзіцяці. Імплантацыя была здзейснена яшчэ ў сакавіку. 23 мая кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ павіншаваў брыгаду хірургаў, якія правялі аперацыю, з гістарычным крокам у медыцыне. Іерарх падзякаваў таксама ўсяму калектыву шпіталя за сотні зробленых ужо аперацый па перасадцы донарскіх органаў дзецям.

“Гэта аперацыя, пацвярджае ролю шпіталя “Дзіцятка Езус” як міжнароднага лідэра ў прымяненні самых сучасных метадаў лячэння”, - падкрэсліў кардынал Бэртонэ. Ён адзначыў сімвалічны сэнс “прарыва”, які штодзённа робяць медыкі каталіцкай медыцынскай установы, укладаючы “уласныя сэрцы і душы” у дапамогу тым, хто “пакутуе ад болю, нанесенага людзьмі або прыроднымі катаклізмамі”. “Гэта сімвалічны акт надзеі і гуманнасці, што дае ўпэненасць у будучыні, бо паказвае клопат пра дзіцяці, якое ўяўляе сабой у прамым сэнсе будучыню і жыццё”, - адзначыў кардынал Тарчызіо Бэртонэ.

Дзяці пасля аперацыі пачало развівацца нармальна. Яго штучнае сэрца зроблена з тытану, і выконвае функцыю своеасаблівага “насоса”, які забяспечвае жыццядзейнасць арганізма.

2 гады таму ў шпіталі “Дзіцятка Езус”, таксама ўпершыню ў свеце, была праведзена перасадка штучнага сэрца 16-гадоваму хлопцу.








All the contents on this site are copyrighted ©.