2012-05-23 13:13:34

Ватыканскае выданне пра адносіны СМІ - Касцёл


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” падкрэслівае, што ІІ Ватыканскі Сабор стаў зваротным пунктам у сусветнай сферы камунікацыі і паспрыяў фарміраванню ў СМІ стаўлення да так званай “рэлігійнай інфармацыі”. Выданне адзначае, што адносіны паміж Касцёлам і журналістамі былі заўсёды складанымі. “Касцёл і СМІ часта маюць розныя мэты, паміж імі існуе канфлікт адносна агульных і прыватных інтарэсаў, і не заўсёды ёсць узаемаразуменне адносна поглядаў Касцёла на вечнасць і актуальную сітуацыю ў свеце”, - адзначае “Osservatore”.

Газета падкрэслівае, што інфармацыя сённяшніх СМІ на рэлігійную тэматыку, нажаль, далёкая ад стандартаў, якія склаліся ў 1960-ыя гады, падчас прац Сабора. Сёння, калі мы жадаем знайсці ў СМІ праўдзівую інфармацыю, часта трэба шукаць яе у спецыялізаванай мясцовай прэсе. Магутныя інфармацыйныя сеткі даюць няпоўную інфармацыю, шукаючы выключна сенсацый, адзначае ватыканскае выданне.

“L’Osservatore Romano” звяртае ўвагу, што напрыклад у Італіі існуе больш за 3 тыс. каталіцкіх газет і часопіў, сярод якіх 190 дыяцэзіяльных штотыднёвікаў, якія публікуюць інфармацыю на прафесійным узроўні, прычым яна датычыць як унутранага жыцця Касцёла, так і пытанняў грамадскіх.

“Калі Касцёл хоча выкарыстоўваць СМІ у сваёй дзейнасці і жадае прысутнічаць у сферы сродкаў масавай камунікацыі – павінен добра зразумець, што СМІ дзейнічаюць у грамадстве сучасным”, - заключае “L’Osservatore Romano”.








All the contents on this site are copyrighted ©.