2012-05-22 16:59:45

Складаныя адносіны паміж Святым Пасадам і ЗША


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” піша аб адносінах паміж Святым Пасадам і ЗША на працягу апошняга стагоддзя. Іх пацяпленне адбылося толькі ў перыяд паміж І-ай і ІІ-ой Сусветнымі войнамі. Папе Бэнэдыкту ХV – “мірнаму Пантыфіку” – як піша газета, удалося, так бы мовіць, нейтралізаваць ваяўнічыя антыклерыкальныя выпады прэзідэнта Уілсана. Значную ролю ў працэсе нармалізацыі адносін заграў арцыбіскуп Эўджэніо Пачэллі, будучы папа Пій ХІІ. Знакавым таксама стала цытаванне ў 1931 г., тады яшчэ кандыдатам у прэзідэнты ЗША Франклінам Рузвельтам, энцыклікі “Quadragesimus annus” папы Пія ХІ. Будучы Прэзідэнт ракамендаваў яе як праграму для выхаду з Вялікай дэпрэсіі.

Сённяшняя “Osservatore” нагадвае, што пераломным у адносінах Апостальскай Сталіцы і Злучаных Штатаў стаў год 1939, калі ўпершыню ў гісторыі ў цырымонніі ўступлення на Пасад св. Пятра папы Пія ХІІ узяў удзел афіцыйны прадстаўнік ЗША Джозэф Кенэдзі. Не гледзячы на гэта, поўныя дыпламатычныя адносіны паміж Святым Пасадам і ЗША былі ўсталяваны толькі ў 1984 г.








All the contents on this site are copyrighted ©.