2012-05-22 13:18:12

Каля мільёна ўдзельнікаў Сусветнай сустрэчы сем’яў 2012


RealAudioMP3 22 мая старшыня Папскай рады па справах сям’і, кардынал Эніё Антанэлі паведаміў, што ў Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане прыме ўдзел каля 1 млн. чалавек. 300 тыс. ужо зарэгістраваліся на Сустрэчу малітвы, сведчання і святкавання з Бэнэдыктам ХVI у суботу, 2 чэрвеня, і каля мільёна на св. Імшу 3 чэрвеня. Сем’і, якія збяруцца на форуме, будуць прадстаўляць 90 нацыянальнасцяў. 7 тыс. асоб прыме ўдзел у Тэалагічным кангрэсе па душпастырстве, прымеркаваным у рамках сусветнай сустрэчы. Адмысловы катэхізіс быў выдадзены на 11 мовах, у тым ліку на рускай. Сёння ў Рыме прайшла прэзентацыя Сусветнай сустрэчы ў Мілане, падчас якой было падкрэслена, што альтэрнатывы для сям’і, што складаецца з аднаго мужчыны і адной жанчыны, іх дзяцей і родных, калі грамадства імкнецца да шчасця кожнага індывідуума і інтэгральнага міру – няма.

Арцыбіскуп Міланскі кардынал Анжэла Скола, гаспадар сустрэчы, адзначыў вялікую працу СМІ, свецкіх і каталіцкіх, па папулярызацыі сусветнага форуму. Ён паведаміў, што адмысловы профіль у “Facebook” наведвае кожны дзень больш за 200 тыс. чалавек; у цэлым на ім зарэгістравалася ўжо 4,5 млн. удзельнікаў. Да таго ж, налічваецца 100 тыс. карыстальнікаў каналу Сусветнай сустрэчы ў “YouTube”.







All the contents on this site are copyrighted ©.