Англіканскія іерархі: большасць за жанчын-біскупаў
Біскупы Англіканскай
Царквы ў Вялікабрытаніі далі зялёнае святло для прыходу жанчын у кіраўніцтва Царквы,
гаворка ідзе пра жанчын-біскупаў. Падчас закрытай сустрэчы ў Ёрку, біскупы пастанавілі
прыняць меры засцярогі для тых парафій, якія выступаюць супраць існавання біскупаў-жанчын.
Канчатковае рашэнне ў гэтай справе прыме ў ліпені Генеральны сінод Царквы. У адпаведнасці
з бягучым станам абмеркавання, парафіі, якія выступаюць супраць існавання жанчыны
як кіраўніка епархіі, могуць абраць дадаткова мужчыну біскупа. Не зразумела дагэтуль,
у якой залежнасці будуць знаходзіцца абодва кіраўнікі адзін да аднаго. Праціўнікі
абрання жанчын-біскупаў адвяргаюць любую залежнасць ад першых.
Як паведамляе
“Daily Telegraph”, існуюць сігналы, што і прыхільнікі, і праціўнікі, не задаволены
кампрамісам. Першыя баяцца, што жанчыны будуць “біскупамі другога гатунку”. З другога
боку, зацвярджэнне жанчын у ролі кіраўнікоў епархій, магчыма, апынецца шырокім зыходам
кансерватыўнай часткі англікан у Каталіцкі Касцёл.
Усё стане зразумела ў ліпені.
Для прыняцця станоўчага рашэння па жанчынах-біскупах патрэбны дзве трэція галасоў
трох палат Генеральнага Сіноду – біскупаў, духавенства і свецкіх. Пасля гэтага будзе
патрэбна згода двух палат брытанскага парламента.
Трэба нагадаць, што рашэнне
аб допуску жанчын да святарства ў 1992 г. прайшло на Генеральным Сінодзе Англіканскай
Царквы большасцю ва ўсяго тры галасы звыш неабходнага кворуму.