2012-05-21 13:34:53

“Доўгая ноч касцёлаў” у Еўропе: амаль 3000 мерапрыемстваў у 1000 храмах


RealAudioMP3 Дзверы 615 храмаў у Аўстрыі не будуць зачыняцца 1 чэрвеня ўсё ноч. У Еўропе пройдзе акцыя “Доўгая ноч касцёлаў”. Аўстрыйцы запрошаны прыняць удзел у 2600 мерапрыемствах па ўсёй краіне, пачынаючы ад выстаў, экскурсій, канцэртаў і лекцый да набажэнстваў і св. Імшаў. Спецыяльныя праграмы прадугледжаны таксама для дзяцей. У ініцыятыве ўдзельнічаюць 16 Цэркваў і супольнасцяў. У мінулым годзе ў аўстрыйскай “Доўгай ночы касцёлаў” прыняло ўдзел 310 тыс. асоб.

Акцыя распаўсюдзіцца ў гэтым годзе таксама на іншыя еўрапейскія краіны. У Чэхіі 1 чэрвеня ў “Доўгай ночы касцёлаў” возьмуць удзел 1200 храмаў, у Славакіі, па меншай меры, 180. 2 чэрвеня жыхары венгерскага Шапрона запрошыны паўдзельнічаць у разнастайных мерапрыемствах у 9 храмах горада. 8 чэрвень першая “Доўгая ноч” пройдзе ў 13 храмах Эстоніі.







All the contents on this site are copyrighted ©.