2012-05-21 13:16:43

Бэнэдыкт XVI прызначыў новага нунцыя ў Харватыі


RealAudioMP3 21 мая Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Алессандро Д’Эррыко Апостальскім нунцыем у Харватыі. Да гэтага часу дыпламат прадстаўляў Апостальскую Сталіцу ў іншых балканскіх рэспубліках – Босніі і Герцагавіне і Чарнагорыі. Арцыбіскуп Д’Эррыко нарадзіўся ў 1950 г. у Італіі, у мястэчку Фратамаджорэ, недалёка ад Неапаля. Святарскае пасвячэнне атрымаў у 1974 г. Затым пачаў вучобу у Папскай Касцёльнай акадэміі – навучальнай установе, якая рыхтуе будучых дыпламатычных прадстаўнікоў Святога Пасаду. 14 лістапада 1998 г. Ян Павел ІІ прызначыў яго Апостальскім нунцыем у Пакістане і удзяліў яму біскупскую сакру. У 2005 г. арцыбіскуп Д’Эррыко пачаў працу ў Босніі і Герцагавіне, а з 2010 г. адначасова з’яўляўся дыпламатычным прадстаўніком Апостальскай Сталіцы ў Чарнагорыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.