2012-05-20 13:34:19

Кардынал Бэртонэ адмяніў візіт на футбольны матч у сувязі з трагедыямі ў Італіі


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ, адмяніў свой візіт на фінальны матч Кубка Італіі, які мае адбыцца сёння на рымкім стадыёне “Алімпіко”, паміж камандамі “Напалі” і “Ювентус”. Прычынай для гэтага сталі трагічныя здарэнні, якія у апошнія дні скалыхнулі Італію: тэрарыстычны акт каля будынка школы ў горадзе Брындызі на поўдні краіны, у выніку якога загінула адна вучаніца і многія атрымалі раненні, а таксама землятрус, які адбыўся сёння ноччу ў рэгіёне Эмілія Рамана. У спецыяльным паведамленні Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што іерарх пажадаў каб футбольны матч, прайшоў у спакойнай атмасферы, з павагай да спартыўных правілаў і такім чынам быў выразам спачування спартсменаў людзям, якія пацярпелі ў выніку замаху каля школы ў Брындызі і ад землятруса. Кардынал Бэртонэ запэўніў ахвяр здарэнняў у сваёй малітве і духоўнай блізасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.