2012-05-20 14:17:14

Бэнэдыкт XVI прывітаў удзельнікаў рухаў “pro life”


RealAudioMP3 20 мая ў Ватыкане адбылося святкавання Дня Жыцця (“Lifeday 2012”) у якім прынялі удзел каля 1000 удзельнікаў рухаў “pro life” з усёй Італіі. Сустрэча, якая прайшла ў ватыканскай Залі Паўла VI, была прымеркавана да некалькіх падзей: гадавіне прыняцця закона аб легалізацыі абортаў у краіне, узнагародзе пераможцаў XXV вучэбнага еўрапейскага конкурса на тэму “Заўтра Еўропы ў нашых руках” і старту новай ініцыятывы пад назвай “Адзін з нас”, мэтай якой з’яўляецца спрыянне прызнанню правоў чалавека, пачынаючы ад моманту яго зачацця. Трансляцыя мерапрыемства адбывалася на вялікіх экранах устаноўленых на плошчы св. Пятра. Сярод выступоўцаў былі шматлікія лідэры італьянскіх рухаў “pro life”, а таксама кардынал Эніо Антанэллі, старшыня Папскай рады па справах сям’і.

Удзельнікаў форума, пасля малітвы “Regina Caeli” прывітаў Бэнэдыкт XVI. “Дарагія сябры, ваш рух заўсёды задзейнічаны ў справе абароны чалавечага жыцця, паводле навучання Касцёла. Згодна з гэтай лініяй вы абвясцілі аб ініцыятыве пад назвай “Адзін з нас”, каб падтрымаць годнасць і правы кожнага чалавека ад моманту зачацца. Я заахвочваю вас і заклікаю заўсёды быць сведкамі культуры жыцця”, - сказаў Бэнэдыкт XVI.








All the contents on this site are copyrighted ©.