2012-05-19 15:21:09

“L’Osservatore Romano” аб падрабязнасцях смерці Яна Хрысціцеля


RealAudioMP3 Для чаго Ірадыядзе была патрэбна галава Яна Хрысціцеля? На гэта пытанне адказвае сённяшняя “L’Osservatore Romano”. Ватыканскае выданне адзначае, што ў Бібліі існуюць “шматлікія таямнічыя маўчанні” адносна тых ці іншых фактаў: напрыклад паводзінаў Езуса пасля Яго слоў, што Яго “маці і браты – гэта тыя, хто слухае Яго слова і жыве ім”. Да своеасаблівых “біблійных маўчанняў” адносіцца факт, што чытачу адкрываецца імя толькі аднаго з вучня з Эмаўс. Чарговай таямніцай, аб якой не распавядаюць евангелісты, з’яўляюцца падрабязнасці смерці Яна Хрысціцеля. Тут “L’Osservatore Romano” прыводзіць цікавую тэорыю французскага антраполага Рэнэ Жырырда. На яго думку, забойства прарока магло быць часткай своеабасаблівага рытуалу, якому папярэднічалі танцы, шлюбы, жэсты і нарэшце, прынясенне галавы ахвяры на блюдзе. Цырымонія, якая папярэднічала забойству Яна Хрысіцеля, нагадвала абрад ахвяравання жывёлаў, які існавалаў у старажытным Ізраіле. Цікава, што тады панавала меркаванне, што жывёлы прынесеныя на алтар, мелі здольнасць да ўваскрасення.

Адзначаецца, што магчыма таму Ірад, які не жадаў смерці прарока, думаў, што прынесены ў ахвяру Ян Хрысціцель таксама паўстане з памерлых.








All the contents on this site are copyrighted ©.