Зрабіць Алімпіяду 2012 больш гуманнай хочуць хрысціяне 15 канфесій
“More than gold” –
даражэй за золата – назва сумеснай ініцыятывы 15 хрысціянскіх канфесій Вялікабрытаніі.
Задача – евангелізаваць і дапамагаць падчас лонданскай Алімпіяды 2012. Кс. прэлат
Джон Армітэдж, пробашч парафіі, на тэрыторыі якой размясцілася Алімпійская вёска,
распавёў агенцтву “SIR”, што Каталіцкі Касцёл яшчэ ніколі не ўносіў так шмат у Алімпіяду.
На просьбу аргкамітэта Алімпіяды, святары з навакольных да вёскі парафій будуць круглыя
суткі даступныя для размовы і здзяйснення сакрамэнтаў. Пробашч “алімпійскай” парафіі
падкрэсліў, што ўсе намаганні “More than gold” скіраваны так ці інакш на адукацыю,
рэлігійную і духоўную.