Папа запрасіў на абед
7 сем’яў спасярод удзельнікаў VII Сусветнай сустрэчы у Мілане. У нядзелю, 3 чэрвеня,
Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца за адным сталом у Міланскай курыі з прадстаўнікамі ўсіх 5
кантынентаў. Да таго ж, адна сям’я будзе прадстаўляць дыяцэзію-гаспадара сёлетнега
форуму і яшчэ адна – дыяцэзію-гаспадара форуму наступнага, якая, дарэчы, яшчэ не вядома.
Святы Айцец назаве яе на заключнай св. Імшы міланскай сустрэчы.
Бэнэдыкт XVI
папрасіў арганізатараў, каб адначасова з гэтым абедам былі накрыты сталы для самых
бедных сем’яў, якія жывуць у паўночнаітальянскім горадзе. Гэта будуць таксама людзі
з усіх кантынентаў, у тым ліку эмігранты. Міланская “Caritas” накрые абед у сталовай
Каталіцкага ўніверсітэта Найсвяцейшага Сэрца. Пры дыяцэзіяльнай курыі існуе пункт,
куды жыхары Мілана могуць прынесці прадукты харчавання для гасцей форуму.
Арганізатары
сустрэчы называюць Мілан “Горадам чатырох “А” – амбразіянскім, адкрытым, атуляючым
і абварожваючым.