2012-05-18 15:06:10

“L’Osservatore Romano” аб "ненапісанай энцыкліцы" Пія ХІІ


RealAudioMP3 Радыёпасланне Пія ХІІ прамоўленае перад святам Божага Нараджэння ў 1942 г. можна параўнаць з сапраўднай “сацыяльнай энцыклікай”, якую Папа не напісаў. Так лічыць рэктар Папскага Латэранскага універсітэта біскуп Энрыка даль Коволо. Гаворка ідзе ад радыёзваротах Пантыфіка, якія ён здзейсняў на працягу многіх гадоў свайго пантыфікатау традыцыйна перад святам Божага Нараджэння. У іх Папа звяртаў увагу на найбольш актуальныя праблемы, якія існавалі ў грамадскім жыцці тагачаснага свету. У артыкуле надрукаваным у сённяшнім “L’Osservatore Romano” біскуп Коволо падкрэсліў, што радыёпасланне 1942 г. з’яўляецца важным для ўсяго Касцёла, таму што ўтрымлівае у сябе багаты спектр адказаў на актуальныя яшчэ сёння сацыяльныя праблемы. Гаворачы аб важнасці радыёпаслання для сацыяльнага навучання Касцёла іерарх адзначыў, што Папа закрануў у ім самыя разнастайныя тэмы: ад эканомікі да адносінаў паміж дзяржавамі, ад фундаментаў прававога нацыянальнага і інтэрнацыянальнага парадку да мірнага суіснавання на планеце і сацыяльных праблем. “Не здзіўляе тое, што найбольш поўны дакумент аб сацыяльным навучанні Касцёла – Кампендыўм сацыяльнага навучання, цытуе радыёпасланне 1942 г. шэсць разоў”, - адзначыў біскуп Коволо.

Другой прычынай важнасці радыёпасланняў Пія ХІІ на думку іерарха з’яўляецца тое, што яно уяўляе сабой цудоўны прыклад “працягласці” каталіцкаца навучання. На думку біскупа без радыёпасланняў Пія ХІІ была б немагчымай Канстытуцыя ІІ Ватыканскага Сабора “Gaudium et spes”. Так званую “адкрытасць на свет”, якая была плёнам ІІ Ватыканскага Сабора немагчыма ўявіць без укладу Пія ХІІ у развіццё каталіцкага навучання, лічыць рэктар Латэранскага універсітэта.








All the contents on this site are copyrighted ©.