Папа прыняў даверчыя граматы новага пасла Францыі пры Апостальскай Сталіцы
18 мая Бэнэдыкт XVI
прыняў даверчыя граматы новага пасла Францыі пры Апостальскай Сталіцы Бруна Жуберта.
Дыпламат нарадзіўся ў 1950 г. Вывучаў паліталогію ў Інстытуце палітычных навук у Парыжы
і Нацыянальнай школе кіравання. Пачаў дыпламатычную кар’еру ў 1978 г. у якасці сакратара
пасольства Францыі ў Вашынгтоне. Затым працаваў сакратаром па эканамічных справах
Еўрапейскага саюза пры Міністэрстве замежных спраў. Некаторы час займаў пасаду другога
дарадчыка Пастаяннага прадстаўніцтва Францыі пры Еўрасаюзе ў Брусэлі. Доўгі час працаваў
у Міністэрстве замежных спраў Францыі. Адказваў за адносіны з краінамі Афрыкі і Акіяніі.
З 2009 г. Бруна Жуберт быў дарадчыкам Прэзідэнта Францыі па пытаннях афрыканскіх
краін. З 2009 па 2012 г. быў паслом у Марокка. Акрамя французскай мовы дыпламат валодае
англійскай і іспанскай. Жанаты і мае чатырох дзяцей.