2012-05-18 14:47:07

Біскупы заклікалі да большай празрыстасці ў сферы здабычы зямных рэсурсаў


RealAudioMP3 17 каталіцкіх біскупаў з розных краін свету, звярнуліся да ўладаў Еўрапейскага Саюза з заклікам спрыяць таму, каб фінансавыя аперацыі міжнародных кампаній, якія дзенічаюць у сферы здабычы зямных рэсурсаў у бедных краінах сталі больш празрыстымі. Сярод іерархаў падпісаўшых зварот каталіцкія біскупы з Аргентыны, Аўстрыі, Бельгіі, Камеруна, Перу, Чада, Калумбіі, Францыі, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краін. Паводле іерархаў мультынацыянальныя кампаніі, якія працуюць ў сферы здабычы зямных рэсурсаў штогод забяраюць у бедных краін, каля 125 млрд. еўра.

Выступаючы ў якасці голаса бедных народаў каталіцкія іерархі адзначаюць, што грамадзяне гэтых краін просяць аб увядзенні новых правілаў, якія б зрабілі больш этычнай фінансавую сістэму. Каб пакласці канец нераўнавазе ў выкарыстанні дабротаў біскупы заклікаюць да прыняцця мер, якія будуць гарантаваць, што зямныя рэсурсы не будуць выкарыстоўвацца выключна ў інтарэсах меншасці. Яны адзначылі, што зямнымі дабротамі павінны карыстацца асабліва тыя краіны, у якіх вядуць сваю дзейнасць міжнародныя кампаніі па іх здабычы.








All the contents on this site are copyrighted ©.