2012-05-18 10:43:57

Беларусь: тэолагі размаўляюць пра значэнне кнігі


RealAudioMP3 Роля кнігі ў духоўнай культуры. Гэтай тэме былі прысвечаны Міжнародныя Кірыла-Мятодаўскія чытанні. Сёння, у апошні дзень канферэнцыі, прайшлі дыскусіі аб парафіяльных бібліятэках, рэстаўрацыі старажытных кніг, духоўнай літаратуры ў свецкай адукацыі. Больш за 60 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Балгарыі, Сербіі і Германіі прыбылі на форум. Адчыніў яго, па традыцыі, Мітрапаліт Філарэт, Патрыяршы Экзарх усея Беларусі, у ім узяў удзел таксама арцыбіскуп Глаўдыё Гуджэроцці, Апостальскі нунцый у Беларусі. У апошнія гады “чытанні” уздымалі розныя праблемы – эканамічны крызіс, міссію глабальнай сеткі Інтэрнэт. Але ў Беларусі – 2012 аб’яўлены Годам кнігі, а таму абысці гэту тэму было немагчыма.

Тым больш, што менавіта хрысціянская кніга – “Псалтыр” Францішка Скарыны – паклала аснову ўсёй справе кнігадругавання. Гэта з гісторыі. А ў сучаснасці – Святое Пісанне да гэтай пары з’яўляецца самай папулярнай кнігай у свеце. І з якімі б праблемамі не сутыкаласа чалавецтва, адказы ўжо даўно прапісаны менавіта ў Бібліі – аб гэтым у сваім дакладзе казаў дырэктар Інстытута Усходніх Цэркваў айцец Альберт Раух з Рэгенсбурга. “Я кажу аб сувязі чалавека з прыродай і пачынаю са слоў песнапення Францішка з Асізі, які называе сонца і луну – братам і сястрой. Усё на свеце, ад солнца да чалавека – роднае. У Бібліі сказана, што чалавек павінен абараняць зямлю, захоўваць яе, таму што гэта воля Бога”, - адзначыў ён.

Якое месца займае хрысціянская літаратура ў гісторыі, увогуле, якой павінна быць сучасная духоўная кніга? Гэты форум вось ужо 18 год з’яўляецца добрай пляцоўкай для чалавечых, навуковых і міжканфесійных дыскусій – адзначыў першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ епіскап Серафім. “Перш за ўсё – гэта месца для сустрэчы – філолагаў, тэолагаў, у якіх вельмі шмат агульнага”, - адзначыў ён.

Так, яшчэ лягчэй пазнаць адзін аднаго – прадстаўнікам розных канфесій, ці, напрыклад, адной канфесіі, але з розных краін, ці нават знайсці агульную мову навукоўцу і тэолагу. Вялікая роля кнігі, тым больш духоўнай, у культуры і адукацыі – бясспрэчная. Але яшчэ больш важна, калі ўбіраючы ў сябе веды з літаратурных крыніц, чалавек сам становіцца кнігай. Жывой. Якую цікава чытаць.








All the contents on this site are copyrighted ©.