2012-05-16 14:32:42

“L’Osservatore Romano”: невялікі штодзённы нарцызм


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore Romano” перасцерагае ад палону сусветнага сеціва. Электронныя інструменты паставілі ў цэнтр “сусвету” наша “эга”, адзначае аўтар артыкула ў ватыканскай газеце Крысціан Марціні Грымальдзі. “Калісьці мы збіралі ў альбомы наклейкі, на якіх былі нашы спартыўныя чэмпіёны, любыя каманды”, - піша ён. Нармальная схільнасць да калекцыяніравання, мець і захоўваць асабліва каштоўны экзэмпляр цукерачнай абёрткі ці нечага іншага, была нагодай да кантакту з іншымі.

Цяпер мы падмянілі самімі сабой ранейшыя абёрткі. Ліхаманкавая пагоня за ўсё новымі онлайн-магчымасцямі, якім няма і не будзе канца, радасць ажно да “гускавай скуры” пры чарговым абнаўленні нашага віртуальнага альбому, “падсажвае” нас на пэўную залежнасць; мы ўвесь час чакаем на “новую дозу” увагі з боку амаль што цэлага свету да нашай так любай персоны. “Ад аднаго абнаўлення да другога, углядаючыся ў новыя фота, мы з тужлівай надзеяй чакаем, што як найбольшая колькасць карыстальнікаў клікне на наша жыццё”, - піша Грымальдзі.

А калі цікавасць да нас як сродкаў – у рамках мадэлі “выкарыстай і выкінь” – падае, мы адчайваемся. “Дык можа лепш зусім не пачынаць?” – задаецца пытаннем Крысціян Грымальдзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.