2012-05-16 14:50:57

Паслы наведалі Ватыканскі банк


RealAudioMP3 Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы, паведаміў аб візіце групы паслоў, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы, у Інстытуце рэлігійных спраў, больш вядомым як Ватыканскі банк. Прадстаўнік Святога Пасаду паінфармаваў, што 15 мая кс. прэлат Пітэр Браян Уэлс распавёў 36 дыпламатам аб сістэме поўнай празрыстасці з боку Святога Пасаду ў дачыненні да сваёй эканамічнай дзейнасці. Гендырэктар Інстытута рэлігійных спраў Паўла Чыпрыяні падрабязна распавёў аб місіі, структуры, дзейнасці і паслугах ватыканскай фінансавай структуры.

Кіраўнік Залі Друку падкрэсліў, што госці пачулі, якія канкрэтна меры былі прыняты Ватыканскім банкам, для прывядзення сваёй дзейнасці ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі адносна барацьбы з адмываннем грошай і фінансаваннем тэрарызму. Кс. Ламбардзі паведаміў, што праз некалькі дзён аналагічны візіт здзейсніць другая група дыпламатаў, акрэдытаваных пры Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.