2012-05-16 15:05:39

Папа пажадаў новаму Прэзідэнту Францыі захоўваць духоўныя і маральныя каштоўнасці


RealAudioMP3 Бэнэдыкт ХVI павіншаваў Франсуа Аланда са ўступленнем на пасаду Прэзідэнта Французскай Рэспублікі. Святы Айцец запэўніў, што просіць Бога дапамагаць новаму кіраўніку дзяржавы ў захаванні высакародных маральных і духоўных традыцый. Папа спадзяецца, што Францыя працягне намаганні “па пабудове справядлівага і братэрскага грамадства, адкрытага на свет і салідарнага з найбольш беднымі народамі”, а таксама застанецца ў Еўропе “фактарам міру і актыўнай салідарнасці ў пошуку агульнага дабра, павагі да жыцця і, што ня менш важна, чалавечай годнасці кожнага”. Бэнэдыкт ХVI запэўніў, што з нагоды абрання новага Прэзідэнта, просіць у Бога благаслаўлення для кіраўніка дзяржавы і ўсіх жыхароў Францыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.