Папа будзе прысутнічаць на прэм’еры фільму “Марыя з Назарэту”
16 мая вечарам Святы
Айцец будзе прысутнічаць на “ватыканскай прэм’еры” фільма “Марыя з Назарэту”. Фільм
створаны сумесна кінематаграфістамі некалькіх краін, у тым ліку італьянскімі і нямецкімі.
Ён складаецца з 2 частак, першая з якіх распавядае аб магчымых падзеях з жыцця Панны
Марыі з часоў перад біблейскім апісаннем. Рэжысёр стужкі Джакама Камп’ёці пераплятае
лёсы Марыі з Назарэту і Марыі Магдалены. Другая частка носіць эпічны характар і расказвае
аб жыцці Найсвяцейшай Панны як вучаніцы свайго сына – Езуса Хрыста. Лёсы двух Марый
зноў перасякаюцца, ля падножжа Крыжа. Трэба адзначыць, што першую частку фільма “Марыя
з Назарэту” можна знайсці ў свабодным доступе ў інтэрнэце з рускім перакладам.