2012-05-16 15:53:53

Кангрэгацыя Веравучэння разгледзела адказ лефебрэстаў


RealAudioMP3 Заля Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што 16 мая Кангрэгацыя Веравучэння правяла сваю чарговую сесію, падчас якой было абмеркаванае пытанне адносін з Брацтвам св. Пія Х. У паведамленні адзначаецца, што быў разгледжаны змест адказу, які Кангрэгацыя Веравучэння атрымала 17 красавіка 2012 г. ад генеральнага настаяцеля Брацтва св. Пія Х біскупа Бернарда Фэлле на “дактрынальную прэамбулу”, якую, як прапанову поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, перадаў лефебрыстам у верасні 2011 г. кардынал Уільям Левада, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і кіраўнік Камісіі “Ecclesia Dei”. “Падчас пасяджэння былі прыняты некаторыя заўвагі адносна адказу, якія будуць абмяркоўвацца падчас далейшых кансультацый паміж Святым Пасадам і Брацтвам св. Пія Х”, - адзначаецца ў паведамленні.

Акрамя таго, падкрэсліваецца , што статус трох біскупаў Брацтва св. Пія Х, якія адмоўна ставяцца да поўнага адзінства з Апостальскай Сталіцай, будзе разглядацца асобна.








All the contents on this site are copyrighted ©.