Вядомыя касцёльныя дзеячы напісалі разам кнігу пра ІІ Ватыканскі сабор
21 мая адбудзецца
прэзентацыя кнігі “Ключы” Бэнэдыкта ХVI у інтэрпрэтацыі ІІ Ватыканскага сабора”, якую
напісалі сумесна нямецкі кардынал Вальтэр Брандмюлер, гісторык Касцёла, арцыбіскуп
Агосціна Маркетта, спецыяліст па кананічным праве, дарэчы, былы Апостальскі нунцый
у Беларусі, і кс. Нікола Букс, выкладчык усходняй літурургіі і сакрамэнтальнай тэалогіі.
Кс. Фэдэрыка Ламардзі, адзначыў, што праз 50 гадоў пасля адкрыцця ІІ Ватыканскага
сабора, кніга хоча знайсці ключ да правільнай інтэрпэтацыі вынікаў прац Сабора. “Адпраўным
пунктам і маяком, які кіруе разважаннямі аўтараў, з’яўляецца прамова Бэнэдыкта ХVI
да прадстаўнікоў Рымскай курыі. Падчас яе Пантыфік адзначыў, што герменеўтыка з’яўляецца
першым і асноўным ключом да поўнага разумення ІІ Ватыканскага сабору і яго прапаноў
адносна “аднаўлення ў пераймальнасці, а не разрыве, як тлумачылі некаторыя”, - адзначыў
кс. Ламбардзі. Дырэктар Залі Друку падкрэсліў, што ў святле гэтых ідэй, аўтары кнігі
робяць глыбокі і поўны аналіз прац Сабора, з мэтай нанава адкрыць істоту хрысціянства.