2012-05-16 13:19:46

Арцыбіскуп Фізікелла: прыналежнасць да Касцёла – проціяддзе на стэрыльны індывідуалізм нашых часоў


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Рына Фізікела, старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі, у сённяшнім “L’Osservatore Romano”,тлумачыць “асноўныя матывы”, па якіх Бэнэдыкт ХVI вырашыў абвясціць Год Веры. Першай прычынай, паводле іерарха, было недапушчэнне ўпадку нашай веры. “Мы павінны выйсці з пустыні, якая нясе маўчанне тых, каму няма што сказаць, каб аднавіць радасць веры і новым чынам перадаваць яе”, - сказаў іерарх. Арцыбіскуп Фізікела адзначыў, што гэты Год абвешчаны для ўсіх, каб паскорыць наша падарожжа, якое часам было не дастаткова хуткім.

Іерарх адзначыў, што з гэтага падарожжа не могуць быць выключаны асобы, якія адчуваюць сваю слабасць, што часта прымае форму абыякавасці і агнастыцызму. Трэба, каб такія людзі нанава знайшлі страчаны сэнс жыцця і зразумелі каштоўнасць прыналежнасці да супольнасці, якая з’яўляецца сапраўдным проціяддзем на стэрыльны індывідуалізм нашых часоў. “Гэта азначае, што мы ўсе павінна адказаць на пытанне аб сэнсе нашага жыцця і праблемах нашых часоў, калі ў выніку складанага крызісу ўзнікаюць шматлікія пытанні і знікае надзея”, - сказаў іерарх. Старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі адзначыў, што задаваць сабе пытанні аб веры, не тое ж, што адыход ад свету, але хутчэй, прыняцце вялікай адказнасці, якую кожны мае адносна чалавечай сям’і ў гэты гістарычны момант.







All the contents on this site are copyrighted ©.