2012-05-15 16:00:04

Індыя: былы забойца хрысціян стаў паслядоўнікам Хрыста


RealAudioMP3 Былы індуіскі радыкал, адзін з вясковых старастаў у Індыі вядомы за актыўны пераслед і нават забойства некаторых вызнаўцаў Хрыста Ніландры Кангар, сам стаў хрысціянінам і спрыяе росту хрысціянскай супольнасці. Паводле інфармацыйнага агенцтва “Fides”, прычынай навяртання, стала аздараўленне яго дачкі, за якую маліўся да Бога ў “імя Езуса Хрыста” мясцовы пратэстанцкі пастар. Уражаны прыкладам хрысціянскай малітвы, ён заахвоціў да малітвы таксама і сваю сям’ю: былыя ганіцелі пачалі маліцца, чытаць Біблію і абвяшчаць Евангелле.

Зараз Ніландры Кангар разам з пратэстанцкім пастарам знаходзіцца ў турме. Мясцовыя ўлады абвінавачваюць іх у празілетызме. У мінулым, сам Кангар шмат разоў абвінавачваў у гэтым хрысціян.







All the contents on this site are copyrighted ©.