Праграма візіту Папы на VII Міжнародную сустрэчу сем’яў
15 мая Заля Друку
Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіту Бэнэдыкта ХVI у Мілан з нагоды VII
Міжнароднай сустрэчы сем’яў, якая адбудзецца з 30 мая па 3 чэрвеня. У паведамленні
адзначаецца, што Святы Айцец прыбудзе на гэту сустрэчу 1 чэрвеня. Непасрэдна з аэрапорта,
каля 17.30 Папа прыбудзе на галоўную плошчу Мілана, дзе сустрэнецца з жыхарамі горада
і звернецца да іх з прамовай. У 19.30 Папа быдзе прысутнічаць на канцэрце у міланскім
тэатры “Ла Скала”, арганізаваным спецыяльна для ўдзельнікаў мерапрыемства.
У
суботу, 2 чэрвеня у катэральным касцёле Мілана Папа ўзначаліць малітву Літургіі гадзін,
пасля якой звернецца да прысутных.Таксама Пантыфік памоліцца перад рэліквіямі св.
Карла Барамея, якія знаходзяцца ў гэтай катэдры. Перад малітвай “Анёл Панскі” Святы
Айцец сустрэнецца на спартыўным стадыёне “Meazza” з тымі, хто рыхтуецца да прыняцця
сакрамэнту бежмавання. Вечарам, каля 17.00 Папа сустрэнецца з прадстаўнікамі мясцовых
ўладаў. Свой дзень Святы Айцец закончыць удзелам у “Свяце сведчанняў”, якое пройдзе
ў гарадскім парку “Bresso”.
Нядзеля 3 чэрвеня будзе кульмінацыйным момантам
візіту Пантыфіка ў Мілан. Бэнэдыкт ХVI узначаліць св. Імшу ў парку “Bresso”, а затым
памоліцца “Анёл Панскі”. Візіт Святога Айца закончыцца спатканнем з арганізатарамі
Міжнароднай сустрэчы сем’яў.