2012-05-15 12:47:10

Памёр самы пажылы біскуп у свеце


RealAudioMP3 13 мая ў французскай Ніцы на 106 годзе памёр самы пажылы каталіцкі біскуп у свеце, в’етнамскі іерарх Нгуэн Ван Т’ен. Ён нарадзіўся 13 сакавіка 1906 г. Святарскае пасвячэнне прыняў у 1932 г. Папа Ян ХХІІІ у 1960 г. прызначыў яго біскупам в’етнамскай дыяцэзіі Він Лонг. Іерарх прымаў удзел у працах ІІ Ватыканскага сабора. У 1968 г. па прычыне цяжкай хваробы быў вымушаны пакінуць В’етнам і з 1985 г. пражываў у Ніцы, дзе з’яўляўся канонікам мясцовай катэдры. Біскуп Нгуэн Ван Т’ен будзе пахаваны ў Ніцы.







All the contents on this site are copyrighted ©.