2012-05-15 16:55:50

Мексіка: балельшчыкі клуба “Леон” дзякуюць Папе


RealAudioMP3 14 мая мексіканская газета “AM” паінфармавала, што балельшчыкі мясцовага футбольнага клуба “Леон” напісалі папе Бэнэдыкту ХVI ліст, у якім паведамілі Пантыфіка, што іх клуб выйшаў у першы мексіканскі футбольны дывізіён. Яны лічаць, што гэты поспех шчыльна звязаны з візітам Святога Айца ў іх горад у сакавіку 2012 г. Выданне піша, што балельшчыкі ў знак падзякі Бэнэдыкту ХVI запалілі ў мясцовай катэдры свечкі.

Як паведамілі мексіканскія СМІ, арцыбіскуп Леона Марцін Рабаго, крануты стаўленнем футбольных балельшчыкаў да Папы, звярнуў увагу, што да поспеху прычыніліся таксама іншыя фактары. “Гэты цуд ажыццявіўся таксама дзякуючы працы арганізатараў клуба, саміх футбалістаў і балельшчыкаў каманды”, - сказаў іерарх.








All the contents on this site are copyrighted ©.