80 гадоў таму ў СССР была аб’яўлена “бязбожная пяцігодка”
15 мая спаўняецца
80 гадоў з моманту выдання дэкрэта савецкага ўрада аб пачатку “бязбожнай пяцігодкі”.
Сталін паставіў задачу – да 1 мая 1937 г. на ўсёй тэрыторыі краіны павінны забыцца
імя Бога, гаворыцца ў артыкуле, які публікуе сайт часопіса “Фома”. Ва ўсёй краіне
ўжо налічвалася больш за 5 млн. ваяўнічых бязбожнікаў, аб’яднаных у больш чым 60 тыс.
“ячэек”. Пачалося стварэнне антырэлігійных Рабочых універсітэтаў – спецыяльных навучальных
устаноў падрыхтоўкі кадраў для рашучага наступу на рэлігію.
План ліквідацыі
рэлігіі да 1937 г. распрацавала антырэлігійная камісія. Па гэтым плане да 1932-1933
гг. павінны былі зачыніцца ўсе цэрквы, касцёлы і малітоўныя дамы; да 1933-1934 гг.
– быць выкарэнены ўсе рэлігійныя традыцыі; да 1934-1935-гг. планавалася ахапіць татальнай
антырэлігійнай прапагандай усю краіну, і перш за ўсё – моладзь; да 1935-1936 гг. збіраліся
знішчыць апошніх святароў, а да 1937 г., паводле гэтага плану, павінна была знікнуць
сама памяць пра Бога.
Аднак перапіс насельніцтва 1937 г., у анкеты якога па
распараджэнні Сталіна быў уключаны пункт аб рэлігіі, збіла бальшавікоў з панталыку:
з 30 млн. непісьменных грамадзян СССР старэйшых за 16 гадоў – 84% прызналіся, што
вераць у Бога, а з 68,5 млн. пісьменных – такіх было 45%.
Вынікі перапісу засакрэцілі
і вырашылі перайсці да хуткай і больш звыклай тактыкі – тактыкі знішчэння.