2012-05-14 16:29:58

Хрысціяне Блізкага Усходу патрабуюць заходніх каштоўнасцяў


RealAudioMP3 Кс. Саміль Халіл Самір, прафесар Папскага ўсходняга інтытуту і Універсітэта св. Юзэфа ў Бейруце, які займаецца пытаннямі ісламскага свету, у інтэрв’ю нашаму радыё распавёў пра сітуацыю хрысціях супольнасцяў на Блізкім Усходзе. Святар адзначыў уклад, які хрысціяне ўсходняга абраду могуць зрабіць сёння для евангелізацыі, дыялогу і міру ў свеце.“ Як хрысціяне ўсходняга абрада мы павінны быць місіянерамі сярод свайго народа і мусульман рэгіёну: перадаваць народам гэтай зямлі важныя заходнія каштоўнасці, не яго секулярызм, але важнасць правоў чалавека, рэлігійнай свабоды і павагі да другога чалавека, нават, калі ён не згаджаецца з маімі поглядамі. Краіны Блізкага Усходу павінны браць прыклад з Захаду адносна сумесных палітычных праектаў, каб навучыцца прынцыпам дэмакратыі і свабоды. Калі справа тычыцца таго, што Усход можа прынесці краінам Захаду, тут трэба падкрэсліць страту каштоўнасцяў святасці і рэлігійнасці на Захадзе”, - сказаў святар.

Акрамя таго кс. Самір падкрсэліў, што заданнем хрысціян з’яўляецца абвяшчанне Евангелля ўсім народам свету. Ён звярнуў увагу на тое, што суседзямі хрысціян на Блізкім Усходзе могуць быць самі хрысціяніне, атэісты, але таксама і мусульмане. Святар нагадаў, што сёння ў краінах Захаду жыве больш за 15 млн. мусульман і, што іх лік пастаянна павялічваецца. Прафесар задаўся пытаннем: “што мы робім, каб адкрыць ім прыгажосць Евангелля, каб сказаць, што Евангелле таксама тычыцца іх, належыць да іх, каб яны не разумелі гэта як празэлітызм”. “Я думаю, што хрысціяне усходняга абраду могуць дапамагчы народам Захаду ў падрыхтоўцы адпаведняй катэхезы, якая адпавядала б іх менталітэту, духоўнасці, культуры, што з’яўляецца вельмі важным для мусульман”, - адзначыў кс. Хамір.








All the contents on this site are copyrighted ©.