Прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі аб кульце св. Хільдэгарды з Бінген
У сённяшнім інтэрв’ю
нашаму радыё кардынал Анджэло Амато, прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, закрануў
тэму зацвярджэння Папам распаўсюджвання культу св. Хільдэгарды з Бінген на ўвесь Касцёл.
Культ нямецкая бэнэдыктынкі, якая жыла у ХІІ стагоддзі, быў распаўсюджаны дагэтуль
у нямецкамоўных краінах і бэнэдыктынскіх супольнасцях. Кардынал адзначыў, што ў эпоху,
калі жыла святая, яшчэ не быў канчаткова зацверджаны пераход ад кананізацыі біскупамі
да кананізацыі Папам. 10 мая 2012 г. Бэнэдыкт XVI згодна з правам, устаноўленым
папам Урбанам VIII, здзейсніў так званую “эквівалентную кананізацыю”, якая прадугледжвае
практыку, калі старажытны культ Слугі Божага, яго цноты або мучаніцтва ўшаноўваюцца
ва ўсім Паўсюдным Касцёле асаблівым успамінам і св. Імшой без пэўнага канчатковага
рашэння, без юрыдычнага працэсу і адпаведных цырымоній. Менавіта такі тып кананізацыі
адбыўся ў дачыненні да св. Хільдегарды з Бінген