2012-05-14 16:41:07

Бэнэдыкт ХVI сустрэнецца з прадстаўнікамі трох буйных касцёльных арганізацый


RealAudioMP3 19 мая Бэнэдыкт ХVI прыме на аўдыенцыі прадстаўнікоў трох найбуйнейшых касцёльных арганізацый ў Італіі: Федэрацыі хрысціянскіх служб міжнародных валанцёраў, Касцёльны рух культурных ініцыятыў і Хрысціянскі рух працаўнікоў. Першы з іх з 1972 г. змагаецца з рознымі формамі беднасці ў свеце, спрыяючы годнасці чалавека і яго правам, а таксама развіццю мясцовых супольнасцяў і ўстаноў. У сваёй дзейнасці Рух прытрымліваецца сацыяльнага навучання Касцёла, спрыяе сацыяльнай справядлівасці ў грамадстве і намагаецца ліквідаваць прычыны адрозненняў у пабудове больш справядлівага свету.

Касцёльны рух культурных ініцыятыў свой пачатак бярэ з 1932 г. і намагаецца, каб вернікі, якія працуюць у свеце культуры, супрацоўнічалі ў евангельскай місіі Касцёла. Рух клапоціцца, перш за ўсё пра сувязі паміж верай, культурай і светам, які змяняецца. Члены арганізацыі хочуць зрабіць свой уклад у адукацыю хрысціян, каб апошнія праяўлялі большую адказнасць у служэнні чалавеку і развівалі свае рэсурсы для агульнага дабра краіны.

Дзейнасць Хрысціянскага руху працаўнікоў, заснаванага ў 1970 г., накіравана на прымяненне хрысціянскіх прынцыпаў у жыцці, культуры, прававых сістэмах і заканадаўстве. У сваёй дзейнасці кіруецца навучаннем Касцёла. Рух імкнецца, каб у грамадстве былі прызнаны правы прауаўнікоў, а таксама іх духоўныя і матэрыяльныя патрабаванні.








All the contents on this site are copyrighted ©.