2012-05-14 17:54:30

Баварыя: ад ружанца да малітоўніка


RealAudioMP3 У Музеі сялянскага быту баварскага горада Інгальштадт праходзіць выстаўка, на якой прадстаўлены разнастайныя малітоўнікі і ружанцы з прыватных збораў і калекцый гарадскога музея і гарадской навуковай бібліятэкі, паведамляе сайт музея. Экспанаты расказваюць аб малітоўных прыладах каталіцкіх вернікаў: малітоўнікі, зборнікі псальмаў і ружанцы, якія спалучаюць касцёльную літургію і “асабістую пабожнасць”. На выставе у Iнгальштадце прадстаўлены, напрыклад, ружанец з каштоўных металаў і камянёў, а таксама багата аздобленыя малітоўнікі ў скураных вокладках.

Выстава таксама распавядае пра гісторыю з’яўлення ружанца у кляштарах каля IX ст. Першапачаткова ружынцы налічвалі 150 пацер, па якіх чыталі 150 псальмаў, і толькі пасля ён быў разбіты на дзясяткі, падзеленыя вялікімі пацеркамі, замест псальмаў па іх чыталіся малітвы. Сучасны выгляд ружанец набыў у XIII ст. Каталіцкая традыцыя афіцыйна звязвае яго з’яўленне з аб’яўленнем Панны Марыі св. Дамініку ў 1214 г. Па гэтай прычыне асаблівую ролю ў распаўсюджванні гэтай малітвы заграў Ордэн дамініканаў у XV ст.

На выставе можна ўбачыць і разнастайныя пярсцёнкі-разарыі з дзесяццю пацеркамі і крыжом, якія ў мінулым зваліся “салдацкімі”, таму што іх часта бралі з сабой на фронт менавіта салдаты.







All the contents on this site are copyrighted ©.