Каманда пад назвай
“Паўночнаамерыканскія мучанікі” выйграла сёлета ў футбольным турніры “Clericus Cup”
сярод рымскіх калегій і ўніверсітэтаў. У фінале семінарысты Папскай паўночнаамерыканскай
калегіі з лікам 3-0 перамаглі каманду Грыгарыянскага ўніверсітэта. Кубак пераможцам
уручыў арцыбіскуп Джавані Анджэла Бэчу, субстытут Апостальскай Сталіцы. Ён сказаў,
што абавязкова распавядзе Папе пра гэты “прыгожы і эмацыйны дзень спорту”. Сярод балельшчыкаў
футбольнага матчу на стадыёне побач з Ватыканам быў таксама арцыбіскуп Сіднэя кардынал
Джордж Пэлл.
У сёлетнім турніры прынялі ўдзел 16 каманд, у якія ўвайшлі ў агульнай
складанасці 351 семінарыст і святар з 71 краіны. Падчас гульняў было раздадзена 42
жоўтых і 2 чырвоныя карткі. “Clericus Cup 2012” стаў шостым па ліку, арганізаваным
Каталіцкай спартыўнай федэрацыяй Італіі (CSI). Ідэя турніру ўзнікла ў кардынала Дзяржсакратара
Тарчызіо Бэртонэ.