2012-05-13 13:33:56

Еўрапейскі крызіс: “Не” палітычнаму і эканамічнаму эгаізму


RealAudioMP3 Крызіс у Еўропе не павінен прыводзіць да пошуку “выратавання за мурамі палітычнага і эканамічнага эгаізму”. Гэта падкрэсліваецца ў сумесным “Маніфесце” Аднаўленчых рухаў з хрысціянскіх Цэркваў, прадстаўнікі якіх 12 мая сустрэліся падчас мерапрыемства “Разам для Еўропы” у Бруселі з лідэрамі ЕС. На сустрэчы ў Брусэлі было прадстаўлена больш за 130 еўрапейскіх гарадоў, у якіх у суботу прайшлі “Еўропа-фэсты” пад дэвізам “Хрысціяне для Еўропы”.

Адказам на крызіс не могуць быць “нацыяналістычны падыход, варожасць або карпаратыўны патрыятызм”, падкрэсліваецца ў “Маніфесце” хрысціянскіх аднаўленчых рухаў. Еўропа мае патрэбу ў большым адзінстве. Аўтары дадаюць: “Калі нашы краіны і народы спрабуюць вырашаць праблемы глабальнага свету ў адзіночку, гэта не будзе мець сэнсу. Адзінства ў Еўропе – гэта наш лёс”. Будучыня ў міры, росквіце і справядлівасці можа быць асягнута выключна на аснове салідарнасці, абмену і супрацоўніцтва, падкрэсліваецца ў хрысціянскім “Маніфесце”.

Ва ўступе да звароту ўзгадваецца, што яго супольнае напісанне каталіцкай, пратэстанцкімі, праваслаўнымі, англіканскімі і свабоднымі Цэрквамі даказала, шторазнастайнасць не з’яўляецца прычынай для падзелу. Гэта была ідэя айцоў-заснавальнікаў Еўропа пасля 1945 г. Як хрысціяне, яны, пасля трагедыі таталітарных сістэм, жахаў вайны, бездані Халакосту і лагераў смерці, мелі смеласць марыць аб адзінай Еўропе.

Суботняе мерапрыемства “Разам для Еўропы” стала трэцім у сваім родзе пасля 2004 і 2007 гадоў, калі падобныя форумы прайшлі ў нямецкім Штутгарце.







All the contents on this site are copyrighted ©.