2012-05-13 18:40:12

Бэнэдыкт XVI: не дастаткова называць сябе хрысціянамі, каб быць імі


RealAudioMP3 Пасля візіту у Арэцца Святы Айцец накіраваўся непасрэдна ў Сансэполькра. Такім чынам, быў адменены яго візіт у францішканскі санктуарый у Ла Верна – месца, якое вельмі любіў, і дзе атрымаў дар стыгматаў св. Францішак з Асізі. Хоць не адбылася запланаваная сутрэча Пантыфіка з братамі францішканамі, сёстрамі кларыскамі і іншымі законнікамі і законніцамі рэгіёну, быў апублікаваны тэкст прамовы Святога Айца да іх. У ёй Папа падкрэсліў, што працяглае сузіранне крыжа Езуса Хрыста ў гэтым святым месцы, стала шляхам да святасці для многіх хрысціян, якія на працягу васьмі стагоддзяў, прыбывалі сюды, “каб укленчыць і маліцца ў цішыні і засяроджанні”. “У гэтым месцы таксама і мы пакліканы да разважання над звышнатуральным вымярэннем жыцця, да таго, каб адарваць вочы ад таго, што няважнае і вярнуцца да поўнага даверу Пану, са свабодным сэрцам і ў сапраўднай радасці, сузіраючы крыж, каб ён параніў нас сваёй любоўю”, - сказаў Папа.

Бэнэдыкт XVI адзначыў, што “сузіранне крыжа мае незвычайную эфектыўнасць, бо дае магчымасць перайсці ад простых разважанняў да сапраўднага перажывання; спадзяванага збаўлення, благаслаўлёнай Радзімы”. Пантыфік нагадаў словы св. Банавентуры, які казаў што “той, хто уважліва глядзіць на крыж, перажывае сапраўдную Пасху, гэта значыць пераход”.

Святы Айцец яшчэ раз звярнўся да асобы св. Францішка, які жыў Ла Верна сузіраючы Хрыста. “І так кажа таксама да нас, што не хопіць называць сябе хрысціянамі, каб быць імі; нават не хопіць здзяйснення добрых спраў. Неабходна станавіцца падобнымі на Хрыста, са сталым, паступовым намаганнем перамяніць самаго сябе, на вобраз Пана, бо праз Божую ласку кожны член Яго Містычнага Цела, якім з’яўляецца Касцёл, дэманструе неабходнае падабенства з Галавой, Хрыстом Панам”, - адзначыў Святы Айцец.

Папа заклікаў любіць Хрыста і несці гэту любоў іншым. “Любоў да Хрыста знаходзіцца ў фундаменце жыцця пастыра, а таксама кансэкраваных асобаў”, - падкрэсліў Папа і дадаў, што такая любоў не мае страху перад абавязкамі і складанасцямі”.







All the contents on this site are copyrighted ©.