2012-05-12 12:08:11

Кс. Ламбардзі: Касцёл і гандаль людзьмі


RealAudioMP3 Кіраўнік Залі Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі закрануў тэму гандалю людзьмі. Ён адзначыў, што гэта самая страшная з’ява нашага часу. Езуіт задаецца пытаннем: як гэтага магчыма, каб сучасны чалавек дайшоў да такой маральнай дэградацыі і лічыў іншых людзей звычайнымі прадметамі, якіх можна выкарыстоўваць як рабоў з мэтай зарабіць грошы. “Таму, гэта добра, што Папская рада “Iustitia et Pax” арганізавава сустрэчу на гэту тэму, падчас якой прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Англіі і Ульса падзяліліся сваім вопытам з шырокай аўдыторыяй касцёльных арганізацый у змаганні з гэтай страшнай драмай. Сваё змаганне епіскапат Англіі і Уэльса вядзе ў супрацоўніцтве з паліцыяй і дзяржаўнымі ўстановамі, якія займаюцца барацьбой з арганізаванай злачыннасцю”, - адзначыў кс. Ламбардзі ў сваёй аўтарскай рубрыцы “Octava Dies” на нашым радыё.

Італьянскі езуіт падкрэсліў, што ўдзельнікаў форума вельмі ўразіла сведчанне адной маладой жанчыны, якая была прымушана да прастытуцыі. Кс. Ламбардзі нагадаў яе меркаванне, што канкрэтная дзейнасць тых, хто сапраўды хоча змагацца з гэтым злом, павінна пачацца ад глыбокага асабістага зразумення пакутаў іх ахвяр. Езуіт адзначыў, што вернікі павінны граць у гэтым працэсе выключную ролю. Ён падкрэсліў, што Касцёл будзе заўсёды клапаціцца аб духоўным аздараўленні ахвяр і, дзякуючы сваёй прысутнасці на міжнароднай арэне, будзе супрацоўнічаць з тымі, хто вядзе цяжкае змаганне супраць зла ў свеце.







All the contents on this site are copyrighted ©.