2012-05-12 15:32:03

Грэка-каталіцкая Царква Украіны заклікае да справядівых і адказных выбараў


RealAudioMP3 Украінская Грэка-каталіцкая Царква апублікавала спецыяльнае пасланне з нагоды парламенцкіх выбараў, якія пройдуць у кастрычніку 2012 г. Іерархі заклікаюць вернікаў прыняць удзел у выбарах, але не падтрымліваць тыя партыі, якія імкнуцца купіць галасы выбаршчыкаў. “На жаль, вялікая колькасць грамадзян сёння не верыць у тое, што іх голас можа нешта змяніць у жыцці краіны”, - паведаміў, каментуючы пасланне, Вярхоўны арцыбіскуп Кіева-Галіцкі Святаслаў Шаўчук. Іерарх падкрэсліў, што выбары, гэта не толькі права, але і адказнасць, якая стаіць асаблівым чынам перад хрысціянамі. Ён перасцярог вернікаў не паддавацца на правакацыі тых, хто хоча змяніць грамадскі парадак у краіне праз прымяненне сілы.

“Наша Грэка-каталіцкая Царква была заўсёды актыўнай у рэалізацыі грамадскіх працэсаў у краіне. Аднак мы ніколі нікому не казалі, за каго трэба галасаваць. Мы ніколі не дазвалялі і не дазволім нашым святарам прымаць удзел у выбарчай кампаніі”, - паведаміў іерарх. “Наша Царква не мае намеру замяніць дзяржаўныя ўстановы, але жадае зрабіць свой ўклад у іх годную дзейнасць”, - падкрэсліў арцыбіскуп. Ён выказаў спадзяванне, што грамадзяне зразумеюць, што на Украіне ўсё можна змяніць, што ўлада ў краіне знаходзіцца ў іх руках і, што росквіт краіны залежыць толькі ад іх. “Хачу, каб нашу Украіну ведалі ў свеце не па палітычных праблемах ці павярхоўным правасуддзі, але пы тым, што яна з’яўляецца цывілізаванай, адкрытай на дыялог, дзе кожная асоба мае магчымасць будаваць сваю будучыню”, - сказаў арцыбіскуп Шаўчук.







All the contents on this site are copyrighted ©.