2012-05-11 15:06:33

“L’Osservatore romano” пра Антоніа Вівальдзі


RealAudioMP3 Сённяшняя “L’Osservatore romano” піша пра канцэрт, які прагучыць 11 мая ў Ватыкане, як падарунк Святому Айцу ад італьянскага Прэзідэнта Джорджыо Напалітана. Ватыканскае выданне спыняецца на асобе Антоніа Вівальдзі, чый “Magnificat” загучыць пад скляпеннямі Залі Паўла VI у выкананні хора і аркестра Рымскай оперы. Кампазітар, на думку “Osservatore”, упітаў у сябе спадчыну папярэднікаў і пайшоў яшчэ далей, не капіруючы нікога. Базай для яго музычнай фантазіі сталі касцёльныя спевы ў выкананні дзяўчын, якія раслі ў каталіцкіх інтэрнатах, і, з дапамогай творчасці, збіралі сродкі на сваё ўтрымання. Як аўтар, Вівальдзі засяроджваўся ў сваё творчасці ў значнай ступені на літургічнай музыцы, адзначае ватыканская газета.







All the contents on this site are copyrighted ©.