2012-05-11 14:42:47

Філіпінскія біскупы падтрымалі Акіна ў канфлікце з Кітаем


RealAudioMP3 У канфлікце паміж Кітаем і Філіпінамі за рыф Скарборо ў Паўднёва-Кітайскім моры, Каталіцкі Касцёл на Філіпінах прыняў бок Прэзідэнта Беніньі Акіна. “Лічым, што мы павінны абараніць наш суверэнітэт, каб паказаць, што мы любім нашу краіну”, - заявіў 11 мая старшыня Канферэнцыі Біскупаў, арцыбіскуп Хасэ Пальма. Ён таксама заклікаў да спынення канфлікту дыпламатычнымі сродкамі. І Кітай, і Філіпіны заяўляюць аб сваім праве на рыф Скарборо. Каля двух гектараў зямлі ў цяперашні час належаць да Філіпін. Эксперты з абедзвюх краін мяркуюць, што там знаходзяцца запасы нафты і газу.

Эскалацыя канфлікта наступіла ў красавіку, калі кітайскія караблі прадухілілі арышт філіпінскімі марскімі службамі кітайскага рыбалоўчага судна, якое знаходзілася каля спрэчнага рыфу. Канфлікт працягваецца, 11 мая падчас дэманстрацыі ля пасольства Кітая ў Маніле абураныя філіпінцы спалілі кітайскі сцяг.







All the contents on this site are copyrighted ©.