2012-05-11 15:15:47

Святы Пасад выказаў меркаванне адносна тэрактаў у Сірыі


RealAudioMP3 11 мая Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, выступіў заявай аб учарашніх тэрактах у Дамаску. “Мы не можам не выказаць наша рашучае асуджэнне і сардэчную блізкасць Святога Айца і каталіцкай супольнасці сем’ям ахвяр”, - сказаў прадстаўнік Святога Пасаду. На яго думку, гэтыя напады павінны мабілізаваць усіх павялічваць намаганні і спрыяць ажыццяўленню “Плана Анана”, які быў адобраны бакамі, уцягнутымі ў канфлікт. Учарашнія тэракты, на думку кс. Ламбардзі, паказваюць, што сітуацыя ў Сірыі патрабуе рашучага ўмяшання з боку міжнароднай супольнасці і накіравання туды ў бліжэйшы час дадатковых міжнародных аглядальнікаў, якія маглі б паспрыяць рэалізацыі мірнага плана.

Кіраўнік Залы Друку нагадаў словы Бэнэдыкта XVI аб неабходнасці вяртання на шлях павагі, дыялогу і паяднання.







All the contents on this site are copyrighted ©.