2012-05-11 13:40:32

Прымат Папы на канферэнцыі па праваслаўна-каталіцкім дыялогу


RealAudioMP3 Прадстаўнік Апостальскай Сталіцы возьме ўдзел у буйной праваслаўна-каталіцкай канферэнцыі, прысвечанай пытанню прымата Біскупа Рыма. Арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, выступіць на двухдзённым форуме, які пачаўся 11 мая ва ўсходнеславацкім горадзе Кошыцэ. Адным з арганізатараў мерапрыемства з’яўляецца мясцовы каталіцкі ўніверсітэт. Дакладчыкі прыбылі са Славакіі, Венгрыі, Румыніі, Украіны, Чэхіі, Італіі, Англіі, Ірландыі і Мальты. У форуме прымаюць таксама ўдзел рэктар Папскага Латэранскага універсітэта біскуп Энрыка даль Коволо і, прызначаны нядаўна, родам са Славакіі, рэктар Папскага ўніверсітэта “Angelicum” а. Міраслаў Канстанц Адам.

Спектр тэм вялікі – ад фундаментальных пытанняў экуменічнага дыялогу да канкрэтных праблем, такіх як разуменне папскага прымату ў Сірыйскай Праваслаўнай Царкве. Часовая складаючая таксама багатая, ад непадзеленага Касцёла першага тысячагоддзя да эклезіялогіі папы Бэнэдыкта XVI і яго адмовы ад тытулу “Патрыярх Захаду”.







All the contents on this site are copyrighted ©.