2012-05-11 11:34:19

Ватыканскі іерарх сустрэўся з кіраўніком Беларускай Праваслаўнай Царквы


RealAudioMP3 Арцыбіскуп Кірыл Васіль, сакратар Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў, сустрэўся з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. “Асабліва важным у справе згоды і ўзаемапаразумення мы лічым рэлігійны дыялог, значнай часткай якога з’яўляюцца нашыя ўзаемаадносіны з Рыма-каталіцкім Касцёлам”, – падкрэсліў Мітрапаліт Філарэт. “Мы лічым, што і надалей у нашай краіне неабходна захоўваць міжканфесійны мір, выражаючы сваю добрую волю паважлівымі адносінамі адно да аднаго”, – дадаў ён.

Як паведамляе афіцыйны партал БПЦ, арцыбіскуп Кірыл Васіль падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за значны ўклад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў справу міратворчасці і багаслоўскага дыялогу.

Апостальскі нунцый у Беларусі перадаў Патрыяршаму Экзарху ліст з велікоднымі віншаваннямі ад Святога Айца.

Па матэрыялах catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.