10 мая ў Зале Друку
Апостальскай Сталіцы была прадстаўлена праграма мерапрыемстваў 50-га юбілейнага Міжнароднага
Эўхарыстычнага кангрэса, які пройдзе ў гэтым годзе ў Дубліне. Арцыбіскуп Пьеро Марыні,
галоўны арганізатар форуму з боку Апостальскай Сталіцы, адзначыў, што тэма мерапрыемства:
“Эўхарыстыя: камунія з Хрыстом і паміж намі”, прадвызначыла духоўны змест тэалагічнай
і душпастырскай падрыхтоўкі. Дублінскі форум павінен паспрыяць таму, каб Эўхарыстыя
займала “цэнтральнае месца ў жыцці і місіі хрысціянскіх супольнасцяў”. Арцыбіскуп
паведаміў, што ў сталіцы Ірландыі адбудзецца 18 адмысловых канферэнцый, будзе працаваць
150 тэматычных груп, прагучаць дзясяткі сведчанняў. У Дублін прыбудуць 2 тыс. валанцёраў,
а ў заключнай св. Імшы прымуць удзел 80 тыс. вернікаў з 95 краін. Трэба адзначыць,
што сярод іх будзе дэлегацыя з Беларусі.
Арцыбіскуп Дублінскі Дыармуід Марцін,
таксама прысутны на прэзентацыі, нагадаў, што гэта будзе другі па ліку Эўхарыстычны
кангрэс у сталіцы Ірландыі. Пяпярэдні прайшоў 80 гадоў таму – адразу пасля атрымання
Ірландыяй незалежнасці.