2012-05-09 09:39:13

“Веру, ведаю, разумею”. Сакрамэнт канфірмацыі – пабожнасць


RealAudioMP3 У праграме на мінулым тыдні мы пачалі новы цыкл разважанняў прысвечаны сакрамэнту канфірмацыі, які таксама завецца – бежмаваннем. Мы ўбачылі, што галоўнай дзеючай асобай гэтага сакрамэнта з’яўляецца Святы Дух. Мы не ведаем шмат аб Святым Духу, але каб пазнаёміцца з ім бліжэй глядзім на Яго дары. Дык вось, гэтых дароў сем. Аб іх нам вядома з кнігі прарока Ісаі, які кажа, што дарамі Духа Святога з’яўляюцца мудрасць і розум, рада і мужнасць, умеласць і пабожнасць, а таксама боязь Божая. Мы ўжо пазнаёміліся з апошнім з дароў - бояззю Божай. Мы ўбачылі што гэты дар – з’яўляецца дарам бояззі згубіць адчуванне рэальнасці ў жыцці, бояззю слепаты перад сапраўднымі пагрозамі. Дар бояззі Божай – гэта заклік да чування, клопату аб тым, каб наша жыццё не было змарнавана на пустыя і павярхоўныя рэчы.

У сённяшняй праграме прапаную паразмаўляць аб другім дары Святога Духа, які называецца дар пабожнасці. Пабожнасць – гэта асаблівая сыноўская правязанасць, ласкавасць і ўдзячнасць да Бога. Часта пабожнымі людзьмі мы называем тых, хто рэгулярна ходзіць у касцёл, прымае ўдзел у набажэнствах, чытае рэлігійную літаратуру, чыніць учынкі любові - з’яўляецца чалавекам жыццё і вера якога амаль не разлучныя. Бог у жыцці такога чалавека значыць вельмі шмат. Ён мае сапраўдую любоў і захапляецца Богам.

Акрамя таго, існуе такое паняцце як народная пабожнасць. Яна выражаецца ў розных актах, якія людзі здзейсняюць, у многіх цудоўных рэчах, якія ўзнікаюць вакол навучання Касцёла. Народнай пабожнасцю можна назваць, асаблівую падзяку людзей да Бога. Людзі арганізуюць святкаванні, нясуць асаблівыя дары да абразоў ці скульптур Езуса, Панны Марыі або святых. Дзякуюць за цуды атрыманыя ад Бога ў сваім жыцці. Такім чынам, калі гаворка ідзе пабожнасці аб ласкавасці, радасці, увазе да Бога.

Пабожнасць абсалютна неабходная для святога хрысціянскага жыцця. Яна заключаецца таксама ў тым, каб з ласкавасцю і падзякай думаць аб Богу. Адкуль нараджаецца гэта радасная падзяка? Як Святы Дух стварае ў нас гэту здольнасць – з ласкавасцю і ўсмешкай думаць аб Богу?

Крыніцай пабожнасці з’яўляюцца дары, якія мы атрымліваем ад Бога. Пабожнасць патрабуе ад нас сапраўднага і ўважлівага позірку на наша жыццё. Мы ўсе з’яўляемся вялікімі даўжнікамі Бога бо, Ён дае нам дае вельмі шмат.

Кожны з нас павінен зрабіць падарожжа ў свае ўспаміны, каб абудзіць у сябе дар пабожнасці, удзячнасці Богу за атрыманыя дары: напрыклад дар жыцця. Кожны з нас мае гэты дар. І гэта дар сапраўды вялікі. Нягледзячы на цяжкасці і хваробы – жыццё гэта жыццё, а не смерць. Мы маем таксама і іншыя дары: сяброўства, сям’і, дары чалавечыя і звышнатуральныя, дар тых, хто нас пазнаёміў з Евангеллем, хто вучыў веры, хто паказаў прыгажосць хрысціянскага жыцця. Колькі можа быць успамінаў!

Кожны з нас можа задумацца: ці Бог адносіцца да мяне так, як я гэтага заслугоўваю, ці паводле сваёй шчырасці і міласэрнасці? Калі б Ён адносіўся да нас так, як мы гэтага заслугоўваем, не думаю, што мы зараз з вамі размаўлялі тут. Бог – Ён не педант. Ён не зануда, які займаецца толькі тым, што падкрэслівае нашы слабасці. Ён не такі. Ён “павольны на гнеў”, але багаты на ласкі.

Пабожнасць нам неабходна для таго, каб мы памяталі аб нашых сапраўдных адносінах з Богам: мы перад ім, як дзеці, якія атрымліваюць вельмі шмат. Пабожнасць мае таксама свае плёны. Ласкавасць у адносінах да Бога, становіцца ласкавасцю ў адносінах да бліжняга. А як яны нараджаюцца?
У фундаменце ласкавых адносін да бліжняга знаходзіцца самы галоўны з дароў: дар прабачэння. Памяць аб тым, што мы былі прабачаны вядзе нас саміх да прабачэння іншых. Адчуванне цярплівасці з боку Бога, вядзе нас да цярплівасці да бліжніх. Святы Дух адкрываецца ў нас, праз ласкавасць да бліжніх. Пабожнасць выяўляецца ў ласкавай, цярплівай прысутнасці побач з іншымі. Не веру, што злы чалавек, які мае пачуццё помсты мае Святога Духа. Святы Дух не сумяшчальны з агрэсіўнасцю і нянавісцю ў адносінах да бліжніх. Хто мае Духа Святога– той прабачае. Хто не прабачае - не мае Святога Духа. Многія кажуць – ну як я магу прабачыць такое? Узгадай аб тым, колькі Бог прабачыў цябе, колькі дароў ты атрымаў. Такім чынам пабожнасць вучыць нас міласэрнасці.








All the contents on this site are copyrighted ©.