2012-05-09 13:47:55

Чарговы кардынал адкрыў свой канал у “Twitter”


RealAudioMP3 Кардынал Цімаці Долан, арцыбіскуп Нью-Ёркскі, стаў 13 кардыналам у Каталіцкім Касцёле, які завёй свой канал у “Twitter”. “Прывітанне. Гэта кардынал Цімаці Тэбоу. Я маю на ўвазе Долан”, - напісаў добра вядомы сваім гумарам 62-гадовы іерарх у аўторак вечарам на сваім твітэр-профілі “@CardinalDolan”, абыграўшы імя амерыканскай футбольнай зоркі і вядомага хрысціяніна Ціма Тэбоу з каманды “Нью-Ёрк Джэтс”. Кардынал Долан быў залічаны да Калегіі кардыналаў папам Бэнэдыктам XVI у лютым гэтага года.

Варта нагадаць , што першым пурпуратам, які пачаў весці інтэрнэт-дзённік у верасні 2006 г. стаў арцыбіскуп Бостанскі Шон О’Мэлі. Яго прыклад стаў імпульсам для многіх іерархаў размаўляць са сваімі вернікамі з дапамогай тэхналогій Web 2.0. Сёлета ў Вялікім посце Папская рада па сродках масавай камунікацыі запусціла ў “Twitter” канал Бэнэдыкта XVI. На ім кожны дзень з’яўляўся невялікі фрагмент паслання Папы на Вялікі пост.







All the contents on this site are copyrighted ©.