2012-05-09 12:13:00

Ватыканскі іерарх: гандаль людзьмі па даходах на другім месцы пасля гандлю зброяй


RealAudioMP3 8 мая ў Ватыкане прайшла канферэнцыя, прысвечаная дзейнасці Касцёла супраць гандлю людзьмі, якую арганізавала Канферэнцыя Біскупаў Англіі і Уэльса ў супрацоўніцтве з Папскай радай “Iustitia et Pax”. Старшыня ватыканскай дыкастэрыі кардынал Пэтэр Тарксан у сваёй прамове падчас форума адзначыў, што сёння ў свеце ахвярамі гэтай драматычнай з’явы з’яўляюцца мільёны асоб. Гандаль людзьмі, па даходах крымінальнага рынку, знаходзіцца на другім месцы пасля гандлю зброяй, паведаміў іерарх. Кардынал падкрэсліў, што адны нацыянальныя законы і міжнарордныя пагадненні, хоць у іх ёсць неабходнасць, не могуць перамагчы гэта зло, – патрэбныя перш за ўсё змена ментальнасці і навяртанне сэрца.

“Неабходна, каб кожная асоба добрай волі спрыяла пабудове больш справядлівага міжнароднага грамадскага парадку, у якім беднасць і эканамічная недаразвітасць не будуць больш урадлівай глебай, на якой ганляры людзьмі знаходзяць свае ахвяры”, - сказаў іерарх і адзначыў, што ў гэтым католікі могуць несці значную дапамогу.

“Касцёл глыбока перакананы ў роўнай годнасці кожнага чалавека і безупынна працягвае працаваць над тым, каб яна была гарантавана ў кожных абставінах”, - падкрэсліў кардынал Пэтэр Тарксан.







All the contents on this site are copyrighted ©.