2012-05-08 13:14:02

Францыя пасля выбараў: не заўсёды меркаванне большасці спрыяе дабру чалавека


RealAudioMP3 Прэс-сакратар Канферэнцыі Біскупаў Францыі кс. прэлат Бернар Подвэн у інтэрв’ю каталіцкай газеце “La croix” заклікаў усіх французаў маліцца за новае кіраўніцтва краіны, каб словы абранага Прэзідэнта Франсуа Оланда прадстаўляць усю Францыю, не засталіся толькі слоганам. “Гэта будзе азначаць нішто іншае, як ажыццяўленне сацыяльнага навучання Касцёла”, - заўважыў прэс-сакратар французскага епіскапату. У прадвыбарчы час у католікаў была магчымасць выказваць канкрэтныя пажаданні і заўвагі на тэму этыкі і грамадскіх адносін; важна не забывацца аб гэтым ў будучыні, заўважыў святар. На яго думку, католікі павінны мець свабоду заяўляць сваё непрыняцце аднаполых саюзаў і эўтаназіі. Касцёл павінен захаваць за сабой права выказвацца аб тым, што непрымальна, нават калі гэта будзе супярэчыць меркаванню большасці: не заўсёды погляды большасці спрыяюць дабру чалавека, адзначыў кс. Подвэн.








All the contents on this site are copyrighted ©.