2012-05-08 15:33:21

Святы Пасад ідзе ў правільным накірунку: фінансавыя эксперты


RealAudioMP3 14-16 мая ў Страсбургу супрацоўнікі фінансавага сектару Святога Пасаду сустрэнуцца з Камітэтам экспертаў Савета Еўропы па ацэнцы мераў барацьбы з адмываннем грошай, так званым “MONEYVAL”. Падобныя сустрэчы ўжо праходзілі ў Ватыкане. Іх вынікам стала прывядзенне ватыканскага заканадаўства ў 2012 г. у адпаведнасць з еўрапейскімі нормамі, у мэтах барацьбы з фінансавым тэрарызмам і адмываннем грошай. Спецыялісты “MONEYVAL” высока ацанілі стварэнне новай ватыканскай структуры – Аддзела фінансавай інфармацыі на чале з кардыналам Аціліё Нікора. Яны адзначылі, што існуе празрыстае супрацоўніцтва з Дзяржсакратарыятам Апостальскай Сталіцы, Губернатаратам Дзяржавы Ватыкан і ватыканскай Жандармерыяй па цікавячых іх пытаннях. “Святы Пасад ідзе ў правільным накірунку”, - заявіў Джэфры Оўэнс, які вызначае налогавую палітыку Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.








All the contents on this site are copyrighted ©.