Новае пагадненне паміж Святым Пасадам і зямлёй Ніжняя Саксонія
8 мая ў нямецкім Гановеры
было падпісана пагадненне паміж Святым Пасадам і нямецкай зямлёй Ніжняя Саксонія,
што ўнесла некаторыя змены ў Канкардат, які быў заключаны паміж двума бакамі яшчэ
26 лютага 1965 г. У паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы адзначаецца, што
пагадненне з боку Святога Пасада падпісаў Апостальскі нунцый у Германіі арцыбіскуп
Жан Клод Пэрысэ, а з Ніжнесаксонскага боку прэм’ер-міністр нямецкай зямлі Дэвід Мак
Алістэр. Падпісанае пагадненне ўводзіць змены ў §6 дадатка да Канкардата і дастасоўвае
яго да існуючага заканадаўства зямлі Ніжняя Саксонія, у якое былі ўнесены змены адносна
становішча сярэдніх школ. Гэтыя змены прывядуць статус каталіцкіх школ, зафіксаваны
ў Канкардаце, у адпаведнасць з існуючым заканадаўствам Ніжняй Саксоніі, адзначаецца
ў паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы.