2012-05-08 13:52:30

Ватыканская газета: турынскі “Ювентус” – сімвал Італіі


RealAudioMP3 “L’Osservatore Romano” піша сёння пра перамогу “Ювентуса” у італьянскім чэмпіянаце па футболе. Выданне называе вікторыю турынскай каманды “метафарай сучаснай Італіі”. Поспех паўночнаітальянскай каманды дае прыклад краіне, як праз “сілу і дух адрачэння пераадолець памылкі мінулага і выйсці з крызісу мацнешым і лепшым”, адзначае “L’Osservatore Romano”. Турынскі футбольны клуб стаў чэмпіёнам упершыню пасля скандалу ў 2006 г. Пасля нядзельнай перамогі над “Кальяры” ён апераджае бліжэйшага праследавальніка “Мілан” на 4 ачкі.

У 2006 г. каманда была асуджана Футбольнай федэрацыяй Італіі на зыход у другі дывізіён. Асацыяцыя палічыла даказанымі факты маніпуляцый вынікамі гульняў з удзелам каманды. “Ювентус” быў пазбаўлены тутулаў чэмпіёна ў сезонах 2004/05 і 2005/06. Да сённяшняга дня, аднак, трывае апеляцыйны працэс адносна гэтай справы.

Трэба адзначыць, што кардынал Дзяржсакратар Тарчызіо Бэртонэ вядомы як заўзяты прыхільнік “Ювентуса”.







All the contents on this site are copyrighted ©.